Чэшская  гістарыяграфія
на  мяжы  ХХ—ХХI  ст.

Яраслаў Панэк

1. Уводзіны

На схіле ХХ ст. — 10—12 верасня 1999 г. — ва ўсходнечэшскім горадзе Градэц–Кралавэ адбыўся VIII з’езд чэшскіх гісторыкаў1. У шэрагу падобных сустрэч градэцкі кангрэс належыць да найбольш дынамічных і дыскусійна багатых паседжанняў. З аднаго боку таму, што з нагоды дзесятых угодкаў „акса­мітнай рэвалюцыі“ і канца стагоддзя само сабою напрошвалася пэўнае падагульненне, а з другога боку таму, што з’езд адбываўся ў час, калі вялікая частка чэшскага грамадства адчувала моцную незадаволенасць эканамічным і палітычным развіццём краіны. Гэтыя акалічнасці дадалі кангрэсавым паседжанням пэўнае напружанне, якое адбілася ўжо ў перадз’ездавых палемі­ках на старонках пражскай прэсы2.

Не апраўдаліся чаканні тых, хто прадказваў, што адбудзецца сутыкненне пакаленняў, — пазіцыі па спрэчных пытаннях займаліся ў залежнасці не ад фізічнага веку, не ад прыналежнасці да пэўнае генерацыі, а хутчэй у залежнасці ад палітычнай арыентацыі сваіх носьбітаў. Галоўную лінію падзелу ўтварала стаўленне да ацэнкі чэшскай гістарыяграфіі пасля II сусветнай вайны, прычым як за панаваннем камуністаў (1948—1989), так і пасля вяртання да свабоднага дэмакратычнага развіцця (1989—1999). Плынь „перарванасці“ гістарычнага мыслення, якая абвяшчала неабходнасць адасобіцца ад старых традыцый, моцна раскрытыкавала ўсялякае паваеннае развіццё галіны і асабліва адмаўляла (за выключэннем прац дысідэнтаў і эмігрантаў) якія–кольвек пазітыўныя вынікі даследаванняў 1970—80 г.; гісторыкаў, якія пачыналі свой навуковы шлях у гэты час, яна азначыла як перашкоду для далейшага развіцця чэшскай гістарыяграфіі ў кірунку яе еўрапеізацыі. Насуперак гэтаму пры­хільнікі „пераемнасці“, якіх на з’ездзе была большасць, адмаўлялі гэтую непрымальнасць і падкрэслівалі паступовае разгортванне гістарыяграфіі як галіны ведаў з аўтаномным развіццём. Дыскусіі працягваліся на некалькіх сходах спецыялістаў і студэнтаў–гістарыёграфаў, на т.зв. дыскусійных форумах, якія паступова засяроджваліся на канкрэтных праблемах, такіх як стасунак гістарыяграфіі да грамадскасці, універсітэцкае навучанне гісторыі і становішча маладых гісторыкаў. Мяжа ХХ і ХХI ст. была, такім чынам, пазначана дыскусіямі, якіх бракавала ў часы камунізму і якія пасля 1989 г. разгортваліся досыць павольна3.

 

2. Карані сучаснай гістарыяграфіі

На працягу свайго амаль двухсотгадовага развіцця навачасная чэшская гістарыяграфія далёка не заўсёды дасягала еўрапейскага ўзроўню, але прынамсі двойчы ёй гэта ўдалося. Упершыню ў трэцяй чвэрці ХIХ ст., калі стваралася эпахальная спадчына Францішка Палацкага (1798—1876), які з крытычных пазіцый здолеў дасягнуць вялікага сінтэзу і адначасова выявіў палітычную ідэалогію адной з самабытных еўрапейскіх нацый4. Другім разам гэта ўдалося ў першай палове ХХ ст., у час дзейнасці двух пакаленняў вучняў Яраслава Гола, якія распрацавалі чэшскі варыянт гістарыяграфічнага пазітывізму5. Варта прыгадаць асаблі­ва двух найбуйнейшых чэшскіх гісторыкаў тае пары. Творчасць Ёзэфа Пекаржа (1870—1937) увяла чэшскіх гісторыкаў у еўрапейскія дыскусіі пра асноўныя пытанні сярэднявечнай і навачаснай гісторыі, тым часам як пад кіраўніцтвам Ёзэфа Шусты (1874—1945) яны выраслі ад глыбокіх аналітычных до­следаў да бліскучага сінтэзу сусветнай гісторыі. Нягледзячы на тое, што гэтая праца не магла быць скончаная за другой сусветнай вайной, з метадалагічнага гледзішча яна да сёння ўяўляе сабой адно з найвыбітнейшых дасягненняў чэшскае гістарыя­графіі6.

Наадварот, пад час нацысцкай акупацыі чэшскіх земляў (1939—1945) і ў наступныя паваенныя дзесяцігоддзі чэшская гістарыяграфія панесла вельмі значныя страты. Тройчы за трыццаць гадоў яна губляла сваіх найлепшых прадстаўнікоў, і пераемнасць ейнага развіцця была пад сур’ёзнай пагрозай. Найперш нямецкія акупацыйныя ўлады фізічна знішчылі шэраг выбітных або надзвычай шматабяцальных вучоных, сярод іх Бэдржыха Мэндла (1892—1940) і Ёзэфа Матоўшака (1906—1939), якія па–наватарску пераасэнсоўвалі традыцыю французскай метадалогіі эканамічнай, сацыяльнай і, часткова, палітычнай гісторыі7. Гэты разбуральны ўраган, на шчасце, якім ні быў лютым, не працягваўся доўга.

Другім разам круты пералом надышоў неўзабаве пасля захопу ўлады камуністычнай партыяй у 1948 г. Тады большасць старэйшых прадстаўнікоў чэшскай гістарычнай даследчай думкі выгналі з ВНУ, і яны толькі часткова змаглі рэалізаваць сябе ў новаствораных акадэмічных установах. Побач са жменькай даваенных — з навуковага гледзішча не надта значных — марксіс­таў на першы план выйшла шмат мацнейшая група маладых гісторыкаў на чале з Ёзэфам Мацэкам (1921—1992) і Францішкам Граўсам (1921—1989). Хоць гэтыя даследчыкі распачыналі сваю навуковую і палітычную кар’еру ў эпоху жорсткага сталі­нізму і ў значнай ступені падладжваліся да ягоных патрабаванняў, яны не адмовіліся ад сваіх навуковых мэтаў, а з цягам часу надавалі ім у сваёй дзейнасці ўсё большае значэнне. На працягу шасцідзесятых гадоў некалі радыкальныя прыхільнікі марк­сізму адышлі ад сталінскай дагматыкі і імкнуліся наладзіць міжнародныя кантакты, у першую чаргу з заходнееўрапейскімі краінамі. Пазітыўна ставячыся да жывых гісторыкаў старэйшага пакалення, да іх працаў, яны імкнуліся ўзнавіць і пераемнасць чэшскай гістарычнай навукі. Вынікам гэтага сталіся выдатныя працы па медыявістыцы, а таксама частковае ўдасканаленне даследаванняў сучаснай гісторыі8.

Некалькігадовы ўзлёт быў зноў, ужо ў трэці раз усяго за тры дзесяцігоддзі, рэзка перапынены ўварваннем войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію ў жніўні 1968 г. і наступнай савецкай акупацыяй. Адразу на пачатку неасталінскай „нармалізацыі“ ў 1969—1971 г. нядаўна яшчэ вядучыя прадстаўнікі гістарыяграфіі, такія як „неамарксісты“ ці „рэвізіяністы“, былі адлучаныя ад навуковага жыцця. Частка з іх (сярод іншых Францішак Граўс) эмігравала, частка засталася ў краіне, аднак без нармальнай магчымасці публікавацца (сярод іх Ёзэф Мацэк) ці проста трапіла за краты за „антыдзяржаўную дзейнасць“ (сярод іх Яраслаў Мэзнік (нар. 1928)).

Чэшскія гісторыкі тагачаснага старэйшага і сярэдняга пакалення падзяліліся на чатыры плыні: 1) прарэжымную (якая займала афіцыйныя ўстановы), 2) талераваную (людзі са значна абмежаванымі магчымасцямі, тым не менш, задзейнічаныя ў акадэмічнай навуцы, у ВНУ, у архівах і музеях), 3) дысідэнцкую (людзі, якія публікаваліся ў „самвыдаце“ ці за мяжой) і 4) эмігранцкую (гісторыкі, якія выехалі найперш у Нямеччыну, Швейцарыю або Францыю)9.

На перавернутую грамадазнаўчую сцэну ў сямідзесятыя гады выйшла адносна шматлікае пакаленне наймалодшых гісторыкаў, якія часткова знаходзіліся пад уплывам ліберальнай атмасферы Пражскай вясны, але адначасова вымушаны былі змірыцца з новай ізаляцыяй ад удзелу ў еўрапейскай навуцы і з ідэалагічным ціскам на гістарыяграфію. Некаторыя з іх без агаворак прынялі гэты дыктат і, перадусім у галіне найноўшай гісторыі, служылі хутчэй партыйнай прапагандзе, чым навуцы. Аднак істотная частка маладых гісторыкаў засяродзілася на да­следаванні Сярэднявечча і ранняга Новага часу і спрабавала — калі–нікалі вонкава ўжываючы марксісцкую тэрміналогію і фразеалогію — працягваць навуковае вывучэнне чэшскай гісторыі. Як правіла, гэта азначала вяртанне да апісальнага неапазітывізму, аднак у некаторыя працы (асабліва праз польскае пася­рэдніц­тва)10 пранікалі больш сучасныя погляды на гістарыяграфію, у якіх аддавалася вялікая ўвага структуралістычным, семія­тычным і міждысцыплінарным падыходам. Асабліва ў васьмі­дзесятыя гады, калі ідэалагічны ціск паслабіўся і калі часткова маглі аднавіцца сувязі з замежнай навукай, узнік шэраг значных прац па гісторыі сярэднявечнай чэшскай дзяржавы, прац пра развіццё гарадоў, пра стан грамадства ранняга Новага часу, пра ўключэнне чэшскай дзяржавы ў склад Габсбургскай імперыі і інш. Некаторыя з гэтых вынікаў дэманстравалі аднаўленне пераемнасці галі­ны і адначасова рабілі магчымым наладзіць сутнасную дыскусію з гістарыёграфамі іншых еўрапейскіх краін11.

 

3. Імкненне да збліжэння трох групаў гісторыкаў
пасля 1989 г.

Пасля палітычнага перавароту — так званай „аксамітнай рэвалюцыі“ — у лістападзе 1989 г. адной з галоўных задач чэшскай гістарыяграфіі было ўсталяванне кантактаў паміж асобнымі кірункамі і групамі гісторыкаў. Асабліва гаворка ішла пра кантакт паміж даследчыкамі, якія працавалі ў афіцыйных установах, і гісторыкамі, што выйшлі з няміласці ці вярнуліся з–за мяжы. Абавязковай умовай была, безумоўна, замена кіраўніц­тва навуковых установаў, адкуль мусілі сысці вядучыя прадстаўнікі старога рэжыму, якія скампраметавалі сябе супрацоў­ніц­твам з камуністычнай службай бяспекі і злоўжываннем гістарыяграфіі ў прапагандысцкіх мэтах; усе яны спрэс паспяшаліся выйсці на пенсію або занялі нязначныя пасады ў іншых інстытуцыях. У гэтым выпадку пэўна не ішлося пра страту, бо гэтыя людзі, калі ўвогуле мелі некалі навуковыя амбіцыі, даўно ўжо адышлі ад працы па спецыяльнасці і пры­свяцілі сябе палітыцы.

Наадварот, у дачыненні да навукоўцаў, якія хоць і былі сябрамі камуністычнай партыі, аднак дэманставалі пазітыўныя навуковыя вынікі, не было прынята ніякіх дыскрымінацыйных захадаў. Пад увагу браўся той факт, што палітычны ціск на ВНУ і інстытуты Акадэміі навук быў — асабліва ў шасцідзесятыя гады — такі моцны, што ўмовай самога захавання галіны стала фармальная наяўнасць камуністычнай арганізацыі ў кожнай установе і камуністычнай ячэйкі ў кожным галіновым аддзеле. У выніку гэтага ва універсітэтах і акадэмічных інстытутах партыйнай была значная частка гісторыкаў тагачаснага малодшага і сярэдняга пакаленняў. Пры гэтым, аднак, некаторыя з іх належалі ў сваіх установах да ўнутранай апазіцыі і бралі чынны ўдзел у пераходзе установаў ад таталітарнага да дэмакратычнага метаду кіравання12.

Збліжэнне гэтай плыні з дысідэнтамі і былымі эмігрантамі зусім не было безумоўным і лёгкім. Вострыя дыскусіі, якія адбываліся ў другой палове лістапада і ў снежні 1989 г., выяўлялі напружанасць паміж новымі „экскамуністамі“ (г.зн. тымі, што былі фармальнымі сябрамі партыі, але ў пераважнай большасці выйшлі з яе адразу пасля рэвалюцыі), людзьмі, выключанымі з камуністычнай партыі пасля жніўня 1968 г. і, нарэшце, гісторыкамі, якія ніколі не былі нават пасіўнымі чальцамі партыі ўлады. На першы план натуральным чынам выйшлі гісторыкі з бясспрэчнымі навуковымі дасягненнямі і адначасова з найбольшым палітычным аўтарытэтам, а гэта былі, з аднаго боку, дысі­дэнты, з другога — людзі, пакараныя за сваю рэфарматарскую дзейнасць у камуністычнай партыі ў другой палове шасцідзесятых гадоў; часткова — навукоўцы, якія перажылі сямідзесятыя і васьмідзесятыя гады на радзіме, часткова даследчыкі, што вярнуліся з эміграцыі толькі на мяжы 1989—1990 гг.13.

Так, менавіта Яраслаў Мэзнік, які за ўяўную „антыдзяржаўную дзейнасць“ (насамрэч за выяўленне пратэсту супраць неправавых захадаў таталітарнага рэжыму) правёў некалькі гадоў у турме, заняў вядучае месца ва Універсітэце імя Масарыка ў Брне14. Ёзэф Мацэк, які, шмат гадоў адпрацаваўшы на другасных пасадах у Акадэміі навук, быў адпраўлены на пенсію, зрабіў­ся старшынём Чэхаславацкага нацыянальнага камітэта гісторыкаў і ўжо ў жніўні 1990 г. ачоліў дэлегацыю чэшскіх і славацкіх гісторыкаў на міжнародным кангрэсе гістарычных навук у Мадры­дзе15. Ян Кршэн (нар. 1930), які, працуючы простым рабочым, на працягу дваццаці гадоў упарта працягваў вывучаць сучасную гісторыю, стаў кіраўніком адчыненага Інстытута міжнародных даследаванняў у Карлавым універсітэце ў Празе16. Вядучы прадстаўнік чэшскай медыявістыкі Францішак Шмагел (нар. 1934), які адпрацаваў шмат гадоў кіроўцам трамвая, а пасля супрацоўнікам рэгіянальнага музея, заняў пасаду дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук17, тым часам як Вілем Прэчан (нар. 1933), які вярнуўся з эміграцыі ў Нямеччыне, узначаліў наваствораны Інстытут сучаснай гісторыі18.

Гэтыя людзі распачалі штатную і часткова структурную рэарганізацыю гістарычнай навукі на пачатку дзевяностых гадоў. На шчасце для чэшскай гістарыяграфіі, гэта былі шчырыя асобы з высокімі маральнымі прынцыпамі, асобы, якія зразумелі, што далейшыя чысткі персаналу значылі б для галіны катастрофу. Іхнімі намаганнямі магчымасць даследчай, а пры неабходнасці і навукова–арганізацыйнай дзейнасці, была дадзена ўсім гісторыкам, якія пры мінулым рэжыме не скампраметавалі сябе. Магчымасці разгарнуць свабодную даследчую працу, неабмежавана публікавацца, уключыцца ў навучальны працэс у ВНУ (што да 1989 г. было для пазауніверсітэцкіх гісторыкаў амаль немагчыма), атрымаць навуковую стyпень дацэнта або прафесара — гэта ўсё азначала, што ўзнікла выдатная нагода для абнаўлення сярэдняга пакалення навукоўцаў, якое якраз у выні­ку папярэдніх чыстак пачатку сямідзесятых гадоў амаль адсутні­чала.

 

4. Змены ў арганізацыі і фінансаванні гістарычных навук

Кіраўніцтва гістарычнай навукі, якое заняло свае пасады ў 1990 г., выразна ўмацавала пазітыўныя элементы пераемнасці ў развіцці чэшскай гістарыяграфіі і абнаўлення яе інфраструктуры. Аднак у першай палове дзевяностых гадоў яно мусіла даць рады змяненням, на якія магло паўплываць толькі часткова. Першым з іх было зніжэнне дзяржаўных датацый на навуку і даследчую дзейнасць, што мела негатыўныя наступствы асаб­ліва для выхавання і прасоўвання маладых навуковых кадраў. Іх заробкі пры імклівай сацыяльнай дыферэнцыяцыі чэшскага грамадства апынуліся на невымерна нізкім узроўні, які зніжаў фінансавую прывабнасць навуковай працы і пачаў пагражаць незацікаўленасцю з боку навуковай змены19. Адначасова некаторыя навуковыя інстытуцыі (напрыклад Інстытут гісторыі Акадэміі навук ЧР) трапілі ў складаную сітуацыю ў выніку вяртання будынкаў колішнім уладальнікам гэтай нерухомасці згодна з законам аб рэстытуцыі. Аднак праблему страты пабудоваў, у якіх размяшчаліся інстытуты, цягам дзевяностых гадоў удалося вырашыць, адшукаўшы іншыя памяшканні або ўзвёўшы новыя будынкі20.

На пачатку дзевяностых гадоў таксама адбыліся важныя зрухі ў арганізацыі гістарычных даследаванняў. Пад ціскам непазбежнай неабходнасці спалучыць даследчыя пошукі з універсітэцкім навучаннем інстытуты Акадэміі навук страцілі ранейшае — у пэўнай ступені прывілеяванае — становішча ў даследчыцкай дзейнасці. Некаторыя інстытуты былі скасаваныя, а ў іншых значна скарацілася колькасць супрацоўнікаў.21 Фінансаванне даследчае дзейнасці трапіла ў залежнасць ад аднаразовага вылучэння спецыяльных сродкаў на канкрэтныя заданні грантадаўцамі22, што хоць і паспрыяла ініцыятыўнасці шэрагу навукоўцаў у змаганні за гэтыя грошы, аднак адначасова ўскладніла даследчую працу новай формай бюракратычнай дзейнасці і прывяло да пэўнай атамізацыі даследаванняў паводле абгрунтавальнасці навуковых зацікаўленняў — часта вельмі вузкіх — асобных гісторыкаў. Толькі ў канцы дзевяностых гадоў досвед з грантавай сістэмай дастаткова выявіў, што такая атамі­зацыя не можа надалей працягвацца і што неабходна аддаваць перавагу выкананню прынцыповых заданняў, у якіх бы ўдзельнічалі вялікія даследчыя каманды. Канкрэтна ў выпадку Інстытута гісторыі Акадэміі навук гэта значыла паступовае засяродж­ванне на доўгатэрміновых заданнях пры выбудоў­ванні інфармацыйнай інфраструктуры чэшскай гістарычнай навукі, то бок пры распрацоўцы бібліяграфіі23, біяграфічнага слоўніка24, энцыклапедыі чэшскай гісторыі25, гістарычнага атласа гарадоў26, далей пры выданні галоўных перыёдыкаў галіны і да т.п.27

Вялікая частка гістарычных даследаванняў перамясцілася ў ВНУ, прычым не толькі ў тры традыцыйныя універсітэты (Прага, Брно, Аламоўц)28, але і ў новапаўсталыя універсітэты ў асобных рэгіёнах29. Напачатку было відавочна, што гэтыя універсітэты ўзнікаюць хутчэй з прычын палітычных, чым навуковых, і нягледзячы на тое, што ў іх перайшла частка колішніх работнікаў акадэмічных інстытутаў, там назіраўся недахоп высока­квалі­фікаваных адмыслоўцаў. Аднак цягам дзевяностых гадоў прынамсі некаторыя з гэтых ВНУ ўзняліся не толькі ў педагагіч­най, але і ў навуковай дзейнасці на вельмі высокі ўзровень і цалкам абгрунтавалі паўнапраўнасць свайго існавання30. У гістарычных даследаваннях пасля 1993 г. значна выразней пачалі ўдзельні­чаць архівы і музеі, якія выкарысталі сваю ўзмоцненую аўтаномію, свабоду доследаў і неабмежаваных магчымасцяў публікаваць31. Гэты факт яшчэ больш падкрэсліў працэс дэцэнтралізацыі даследаванняў і публікацыі іх вынікаў, у якіх цяпер у Чэшскай Рэспубліцы ўдзельнічаюць дзесяткі інстытуцый і сотні даследчыкаў32.

Сапраўдны пераварот перажылі пасля 1989 г. міжнародныя кантакты чэшскіх гісторыкаў. Ранейшую шкодную ізаляцыю замяніла адкрытасць і пошук новых формаў кантактаў. З аднаго боку, зніклі або пераўтварыліся білатэральныя камісіі гісторыкаў (сярод іх і колішняя камісія чэхаславацка–савецкая), з другога боку, узнік шэраг новых магчымасцяў супрацоўніцтва: мультылатэральныя партнёрскія сеткі, тэматычныя праекты, міжнародныя канферэнцыі, сумесныя нарады па пытанні неканфрантацыйнага разумення падручнікаў гісторыі, а таксама наноўзаснаваныя двухбаковыя камісіі гісторыкаў паміж Чэхіяй і Славакіяй, Нямеччынай, Аўстрыяй, Францыяй, Расіяй, Вялікай Брытаніяй і г.д.33 Асаблівае значэнне займеў той факт, што перад таленавітымі маладымі гісторыкамі — упершыню за апошнія пяцьдзесят гадоў — адкрылася магчымасць навучання ў заходніх універсітэтах і што для даследчыкаў–пачаткоўцаў цяпер сталі шырока даступныя замежныя архівы і бібліятэкі. Для будучыні і асабліва для міжнароднага іміджу чэшскай гістарыя­графіі гэта шмат абяцае.

 

5. Публікатарская дзейнасць

Як сведчыць штогадовае патаўшчэнне кнігі, прызначанай для бібліяграфічнай рэгістрацыі гістарычных прац34, увесь час павялічваецца колькасць выдаваных манаграфій і даследаванняў, друкуецца значная колькасць рэцэнзій, а таксама навукова–папулярных прац і перакладаў кніг па замежнай гістарыя­графіі. Насуперак гэтаму чэшскія гісторыкі выяўляюць меншую цікавасць да працы — якая вымагае багата часу — па выданні крыніц, у тым ліку ўжо з ХIХ ст., без якіх нельга ўявіць даследаванне па старажытнай гісторыі.

Пры высокай колькасці чэшскіх галіновых часопісаў і альманахаў (галоўным чынам рэгіянальных) сітуацыя з выданнем гістарычных прац замежнаму назіральніку можа падацца непраходнымі джунглямі35. Чэшскія гісторыкі гэта ўсведамляюць, гэтак сама як і той факт, што выдаваныя па–чэшску працы замежныя даследчыкі чытаюць толькі ў выключных выпадках. Bohe­mica non leguntur, гаворыць старая мудрасць, а таму выдаюцца не толькі рэзюмэ на сусветных мовах, але і іншамоўная перыёдыка. Панарамай чэшскай даследчай думкі імкнецца быць штогоднік Historica. Historical Sciences in the Czech Republic, які ў форме артыкулаў і рэцэнзій робіць агляд навукова актуальных тэмаў чэшскай гістарыяграфіі ад Сярэднявечча да ХХ ст.36. Апроч таго выходзіць шэраг перыядычных выданняў, скіраваных на спецыялізаваныя тэматычныя акругі — Prague Economic and Social History Papers і Prague Papers on the History of International Relations37, Acta Comeniana. International Review of Comenius Studies and Early Modern Intellectual History38, Judaica Bohemiae39, Ibero–Americana Pragensia40 або Archiv orientбlnн. Quarterly Journal of African and Asian Studies41. Назвы гэтых перыядычных выданняў добра іх характарызуюць.

Аднак для беларускага чытача неабходна падкрэсліць некалькі момантаў што да часопісаў і альманахаў, якія аддаюць асаблівую ўвагу ўсходняй Еўропе і славянскаму свету. Даўнюю традыцыю чэшскай гістарычнай славістыкі ўвасабляе Slovanskэ pшehled, часопіс, заснаваны яшчэ ў 1898 г., які выходзіць чатыры разы на год. Ягоным антыподам, у якім можна змяшчаць буйныя даследаванні, ужо ад 1955 г. ёсць зборнік Slovanskй historickй studie42. Гістарычныя аспекты даследавання славянскіх культур закранаюць таксама некаторыя артыкулы, якія публікуюцца ў часопісах Byzantinoslavica і Germanoslavica. Zeitschrift fьr germa­no–­slawische Studien43. Аднак нядаўна была ўкладзеная каментаваная бібліяграфія чэшскіх прац па гісторыі ўсходняй Еўропы44, у якую ўлучаны ў тым ліку і вынікі чэшскай беларусістыкі, якія, на жаль, у параўнанні з астатнімі краінамі вельмі сціплыя45.

Да выбарачнага бібліяграфічнага падсумавання і крытычнага аналізу вынікаў апошняга дзесяцігоддзя ХХ ст. чэшскія гісторыкі дайшлі зусім нядаўна і прапанавалі свае напрацоўкі замежным адмыслоўцам па–англійску46.

Аднак рэальныя вынікі даследчае дзейнасці і арганізацыі навукі не выяўляе колькасць выдадзеных кніг, артыкулаў і рэцэнзій. Гаворка найперш пра якасць, а тут заўсёды найлепш меркаваць па буйных працах, якія прадстаўляюць дадзеную галіну. У дзевяностыя гады і на пачатку ХХI ст. сапраўды выйшаў шэраг выдатных сінтэтычных даследаванняў, роўных дасягненням міжваеннай эпохі, якія добра прэзентуюць чэшскую гістарыяграфію і міжнародным кантэксце. Вартай увагі распрацоўкі дачакаліся Вялікамараўская імперыя і пачаткі чэшскай дзяржаўнасці47, эпоха ўладарання чэшскага караля і рымскага імператара Карла IV (1346—1378)48, гусіцкая рэвалюцыя XV ст.49 і эпоха Ягелонаў у чэшскай гісторыі (1471—1526)50, у гісторыі ранняга Новага часу — гісторыя матэрыяльнай культуры51 і развіццё сярэднемараўскага транзітнага краю на прыкладзе Маравіі52. Для ХIХ ст. і пачатку ХХ ст. гэта датычыць асабліва гісторыі чэшскага грамадства53 і чэшска–нямецкіх стасункаў54. Пераважна гэта працы гісторыкаў старэйшага пакалення, якія часткова ўзніклі на аснове доследаў, праведзеных яшчэ да 1989 г.

У ліхаманкавыя дзевяностыя гады шырока разгарнулася даследчая і выдавецкая дзейнасць, асабліва ў галіне сучаснай гісторыі (перадусім палітычнай). Узбагацілася палітра тэмаў, прычым не толькі з чэшскай гісторыі (што належыць да традыцыйнай сферы зацікаўленняў чэшскіх гісторыкаў), але і з галіны сусветнай гісторыі55. Там–сям пашырыўся і ахоп скарыстаных метадаў. Увогуле, аднак, сярэдняе пакаленне, якое мусіла б быць найпрадуктыўнейшым, прэзентавала сябе працамі значнага фармату хіба як выключэнне. На шчасце, у апошнія гады сітуацыя мяняецца, і некаторыя прадстаўнікі сярэдняга пакалення выдалі значныя сінтэтычныя працы па сярэднявечнай і сучаснай гісторыі56. Гэтак паступова сціраецца кідкая супярэчнасць паміж навуковымі дасягненнямі сённяшніх саракагадовых ці пяці­дзесяці­гадовых навукоўцаў і тым фактам, што ў канцы дзевяностых гадоў у пэўнай ступені менавіта яны прынялі кіраўніцтва ў гістарычнай галіне.

 

6. Стан чэшскай гістарыяграфіі на пачатку ХХI ст.

Пакаленне шасцідзесяці–сямідзесяцігадовых гісторыкаў, якія пасля 1989 г. атрымалі магчымасць вярнуцца да нармальнай навуковай дзейнасці, паступова сыходзіла на пенсію або на іншыя працоўныя месцы. Часткова гэта адбывалася добраахвотна (з намерам вызваліць рукі ад арганізатарскіх абавязкаў і засяродзіцца на творчай працы), часткова пад ціскам фармальных інструкцыяў, якія не дазваляюць, каб акадэмічным інстытутам кіраваў той самы вучоны цягам больш за восем гадоў57. У выні­ку гэтага ў 1998 г. адбыліся змены ў кіраванні гістарычных інстытуцый Акадэміі навук, за імі надышлі такія самыя змены ў кіраўніцтве кафедраў у ВНУ і г.д.58

Цяперашняя сітуацыя мае выразна пераходны характар. Новыя фармальныя прадстаўнікі галіны да сёння не належаць да „сучасных класікаў“ чэшскай гістарыяграфіі фармату Міра­сла­ва Гроха (нар. 1932), Ёзэфа Пэтраня (1930), Францішка Шмагела (1934) ці Ёзэфа Валкі (1929). У той жа час яны не маглі скарыстацца дабротамі новай эпохі ў тым, каб некалькі семестраў правучыцца за мяжой і нефармальна зліцца такім чынам з еўрапейскай акадэмічнай навукай. Дзевяностыя гады яны правялі хутчэй у інтэнсіўным навучанні студэнтаў, у падрыхтоўцы новых падручнікаў гісторыі для пачатковых, сярэдніх і вышэйшых школ, у публіцыстычнай дзейнасці ці ў выкананні навукова–арганізацыйных заданняў на ніжэйшым узроўні. А цяпер апынулі­ся — вядома на ўласнае жаданне і ў выніку паспяховага прахо­джання па конкурсе — на чале гістарычных інстытуцый. Яны стаялі і стаяць перад заданнем кіраваць не толькі сваімі аднагодкамі і старэйшымі калегамі, але і маладымі гісторыкамі, некаторыя з якіх прынеслі досвед і раней невядомыя патрабаванні з замежжа. Частка гэтых маладых гісторыкаў мае ўжо, апроч усяго іншага, блізу трыццаці бліскучых публікацый, што выклікае пачуццё няпэўнасці ў некаторых менш паспяховых сарака–пяцідзесяцігадовых вучоных на вядучых пасадах.

Тым часам як прадстаўнікі старэйшага пакалення ўвасаблялі пераемнасць традыцый з эпохі Пражскай вясны 1968 г., сярэдняе пакаленне пры поглядзе звонку можа ўспрымацца хутчэй у сувязі з часам, калі яно ўступала ў навуковае жыццё, то бок з перыядам неасталінскай „нармалізацыі“. Ейныя прадстаўнікі апынаюцца ў праблематычнай сітуацыі не толькі пры шуканні ўласнай тоеснасці, але і пры перайманні адказнасці за стан чэшскай гістарычнай навукі, якая на пачатку дзевяностых гадоў хоць і скансалідавалася прафесійна ў асобных інстытуцыях, аднак як цэлае засталася пасіўнай. Супольная арганізацыя гісторыкаў — Гістарычны клуб (Historickэ klub) — у сярэдзіне дзевяностых гадоў у выніку абыякавасці сваіх чальцоў апынулася на мяжы развалу і толькі пасля трансфармацыі ў агульнадзяржаўнае Згуртаванне гісторыкаў Чэшскай рэспублікі (Sdruћenн historikщ Иeskй republiky) у 1997 г. пачала выяўляць больш выразныя знакі ажыўлення і жыццяздольнасці59. У гэтай сітуацыі камітэт Згуртавання гісторыкаў ЧР у 1999 г. і рыхтаваў згаданы ва ўводзінах з’езд чэшскіх гісторыкаў, які — разам з папярэдняй і наступнай медыяльнай дыскусіяй — распачаў дэбаты пра стан чэшскай гістарычнай навукі.

 

7. Дыскусія пра будучыню

Прадметам дыскусіі паўнапраўна сталі пытанні арганізацыі, фінансавання і метадалогіі гістарычных даследаванняў, узроўню навучання гісторыі ў ВНУ, падрыхтоўкі маладых навуковых работнікаў і іх кар’ернага росту. То бок гаворка пра выключна сур’ёзныя — а часам і вельмі спрэчна вырашаныя — праблемы. Усе яны заслугоўваюць стараннага ўзважвання і пошукаў праходных шляхоў для паляпшэння сучаснага стану. Калі ж гэта ў некаторых выпадках не ўдаецца, Згуртаванне гісторыкаў мусіць прынамсі паспрыяць іх рэгістрацыі і абнародаванню ў галіновым друку, каб увагі і крытыкі не ўніклі тыя, хто замінае вырашэнню праблемаў60.

Аднак гаворка далёка не толькі пра пытанні галіны. Прадметам бурлівых дыскусій робяцца таксама персанальныя і палі­тычныя аспекты гістарыяграфіі. Характар асабістых і групавых інтарэсаў мае перадусім медыяльная дыскусія пра „рахаванне з мінуўшчынай“. Гэтая складаная праблема, якая мае ўзровень маральны, палітычны і прававы, як правіла, разумеецца не як доўгатэрміновае глыбокае пазнаванне гісторыі, але, на шкоду навуцы, перадусім як напаўненне інтарэсаў сілавых групаў і асабістая канфрантацыя. Асабліва права арыентаваныя медыі робяць выпады супраць асобных гісторыкаў, на якіх нібыта падае нейкі неканкрэтызаваны цень мінуўшчыны. Такім чынам, гэта часава мадыфікаваны — паводле свайго характару палітычны і медыяльны, то бок пазанавуковы — ціск з мэтай падзелу чэшскіх гісторыкаў на дзве групы (паўнапраўныя і непаўнапраўныя), якая бачыцца нам параўнальнай з мэтамі чыстак мінулых дзесяцігоддзяў. Парадаксальны характар гэтых медыяльных кампаній палягае ў тым, што яны выразна права скіраваныя (як правіла супраць гісторыкаў, арыентаваных на лявіцу) у часе, калі ўжо двойчы запар выбары ў Чэхіі выйграла сацыял–дэма­кратычная партыя. Увогуле можна сказаць, што гэтая плынь дыскусіі выбіваецца з узроўню навуковых дэбатаў і ёсць выяўленнем змагання за ўладу над навуковымі інстытуцыямі, ці суперніцтвам за ўплыў на грамадскую думку пры абмеркаванні гістарычных каранёў сучаснасці.

Другім галоўным матывам дыскусій зрабілася пытанне інтэрпрэтацыі чэшскай гісторыі, як яе падае права скіраваная частка чэшскага штодзённага друку, што знаходзіцца пераважна ў руках нямецкага капіталу (пасля 1989 г. асобныя газеты паступова скупілі друкарскія канцэрны ў Пасаў і Дзюсельдорфе)61. Гэтая інтэрпрэтацыя, названая „негатывісцкай“, падае чэшскую гісторыю ад Сярэднявечча да ХХ ст. як серыю няўдач або нават злачынстваў, якія дасягаюць свайго піку выгнаннем нямецкай меншасці з чэшскіх земляў пасля заканчэння II сусветнай вайны62. У сувязі з абвастрэннем атак на чэшскую гістарычную свядомасць чэшскае грамадства было нават абвінавачана ў генацы­дзе цыганскага насельніцтва Чэхіі і Маравіі пад час нацысцкай акупацыі, вінаватымі ў якім былі абсалютна відавочна нямецкія акупанты63. Гэтае і іншыя ўяўныя злачынствы чэшскага народа былі прадстаўлены і пастаўлены на такі самы ўзровень, як эт­нічныя чысткі, якія ў 1999 г. адбываліся на тэрыторыі Косава, і набылі гэткім чынам новую актуальнасць. Іх выкупленне, дыктаванае вонкавымі суддзямі, паводле казальнікаў негатывісцкай канцэпцыі, мусіла б стацца ўмовай для прыняцця чэхаў у сям’ю цывілізаваных народаў Еўропы, іншымі словамі для дазволу на ўступленне Чэшскай рэспублікі ў Еўрапейскую унію64.

Выразнае падабенства з інтэрпрэтацыяй чэшскай гісторыі старажытнасці і Новага часу гітлераўскімі нацыстамі, а пазней ваяўнічым крылом судэцкіх немцаў умагчыміла крытычна паказаць на паралелі паміж гэтымі тлумачэннямі і поглядамі, якія распаўсюджвае частка пражскага друку65. Пры гэтым гаворка вялася не пра прыкрыццё цёмных старонак мінуўшчыны Чэхіі (падобна як і іншых народаў), а пра падкрэсленне факту, што гэтую экстрэмальную інтэрпрэтацыю варта падпарадкаваць аналізу і вылучыць ёй належнае месца сярод мэтанакіраваных інструменталізацый гісторыі на службе сучаснай прапагандзе66.

Паўсталая палеміка пра судэцканямецкую і журналісцкую інтэрпрэтацыю чэшскай гісторыі ды пра яе палітычную інструменталізацыю вылучыла пытанне, ці гатовае (і ў якім сэнсе) чэшскае грамадства прыняць такі выклад уласнай мінуўшчыны, які па сутнасці адпавядае гетэрастэрэатыпу ваяўнічай часткі судэцкіх немцаў67. Паводзіны некаторых палітыкаў у Аўстрыі, Венгрыі і Нямеччыне (асабліва ў Баварыі) у 2001—2002 г. паказалі, што гісторыя чэшскіх земляў зноў робіцца актуальнай праблемай. Выклад гэтай праблемы мусіць сувырашаць што да правамоцнасці прэтэнзій на кампенсацыю стратаў нямецкай меншасці, якая перад канцом II сусветнай вайны жыла на тэрыторыі Чэхіі (а таксама Польшчы, Славакіі, Славеніі ці Расіі) і    была ў выніку нацысцкіх злачынстваў над мясцовым насельніцтвам выселена ў Нямеччыну.

Няма неабходнасці апісваць палітычны і медыяльны розгалас гэтага ціску на рэінтэрпрэтацыю чэшскай гісторыі ў судэцканямецкім духу. Дастаткова сказаць, што ў гэтую дыскусію ўлучылася і чэшская гістарыяграфія. Яна здзейсніла гэта пасярэд­ніцтвам дэкларацыі Згуртавання гісторыкаў ЧР „Гісторыкі су­праць гвалту з гісторыі“, у якой паспрабавала паказаць складанасць гэтай праблематыкі і адмовіць ёй у палітычнай інструменталізацыі68. Гэтая дэкларацыя мела значны рэзананс (у т.л. вялікую інтэрнэт–дыскусію) і паспрыяла ўразуменню поглядаў грамадскасці на комплекснасць сярэднееўрапейскай гісторыі ХХ ст.; вядома ж, яна зрабілася і прадметам нападаў, часам і вельмі вульгарных, з боку медыяў. Падобны лёс — цікавасць, але і медыяльныя асуджэнні — заспеў і дзве аглядныя публікацыі, якія напісалі прафесійныя чэшскія гісторыкі і якія мелі сваім заданнем падаць нарыс чэшска–нямецкіх узаемінаў у ХХ ст. Абедзве выйшлі недзе ў сярэдзіне 2002 г. і былі прызначаныя, з аднаго боку, на патрэбы універсітэцкага навучання, з другога боку — для шырокай зацікаўленай грамадскасці. Найбольш аўтараў гэтых кніг дакаралі ў тым, што працы былі надрукаваныя пры падтрымцы дзяржавы (міністэрства адукацыі і міні­стэрства культуры) Чэшскай рэспублікі і што яны выйшлі ў свет, апанаваны сродкамі масавай інфармацыі, у часе перадвыбарнай кампаніі. І тут выявілася, што медыі, гнаныя прагай сенсацый, а па сутнасці прагай вялікага накладу і прыбытку, абараняючы, такім чынам, уласныя ўладныя інтарэсы, не надта вітаюць крытычны сутнасны погляд адмыслоўцаў на віртуалізаваную гісторыю69.

Згаданыя навукова–папулярныя даследаванні адпавядаюць актуальнай патрэбе агляднага і яснага выкладу дыскутаваных пытанняў. Побач з імі, безумоўна, выходзяць працы, пры­значаныя для вузейшага кола адмыслоўцаў. Гэтыя публікацыі, між іншым, зрабіліся тэмай міжнароднай дыскусіі што да правамоцнасці эвакуацыі нямецкай меншасці і законнасці вырашэння гэтай праблематыкі за II сусветнай вайной і непасрэдна пасля яе. Даследаванні і манаграфіі, якія выйшлі заслугай маладзейшых чэшскіх спецыялістаў у гісторыі ХХ ст., уяўляюць сабой значнае даследчыцкае дасягненне і спрыяюць вырашэнню актуальнай праблемы агульным намаганнем гісторыкаў і юрыстаў70.

 

8. Заключэнне

На мяжы ХХ і ХХI ст. адбываецца вельмі важная рэкапітуляцыя не толькі чэшскай гістарыяграфіі, але і ўсёй чэшскай гісторыі. Яшчэ колькі гадоў таму магло здацца, што мінуўшчына „мёртвая“ і што яна мусіць застацца выключна прадметам акадэмічных даследаванняў. Насамрэч свабодная гістарычная навука, якая стала на новы падмурак, і новае жыццё выявілі яе актуальнасць. Тым часам як у колах адмыслоўцаў і ў штодзённым друку адбываецца дыскусія пра характар і метадычную правамоцнасць навуковай працы, у міжнароднай палітыцы гісторыя пяцідзесяці– і больш гадовай даўніны зноў робіцца гарачым аргументам. Гістарычным даследаванням у Чэшскай рэспубліцы гэта прыносіць і плюсы, і мінусы. Гісторыкаў, асабліва чулых да грамадскага розгаласу сваёй галіны, якія даследуюць найперш гісторыю ХХ ст., гэтая акалічнасць пазбаўляе спакойнай засяроджанасці і вымушае іх прысвячаць сябе часава працаёмкім дыскусіям. Аднак адначасова гэтыя дыскусіі заахвочваюць да новага абдумвання агульна важных тэмаў, а таксама метадаў, якія даюць мажлівасць лепш гэтыя тэмы даследаваць. Галоўным вынікам гэтай актуалізацыі ёсць той факт, што гістарыяграфія не застаецца выключна прадметам зацікаўлення вузкай групы спецыялістаў. Сучасная, але і ранейшая гісторыя прыцягвае ўвагу досыць шырокіх колаў грамадскасці. Гісторыкі такім чынам атрымліваюць цяжкое заданне — паспрабаваць з дапамогай даступных навуковых метадаў паспрыяць культывацыі гістарычнай свядомасці чэшскага грамадства.

З чэшскай пераклалі Юлія і Сяргей Сматрычэнкі

 

1 Сціслую аб’ектыўную інфармацыю пра з’езд падалі С. Ракава, В. Бужэк і Ф. Шмагел: Svatava Rakovб — Vбclav Bщћek — Frantiљek Љmahel, VIII. sjezd иeskэch historikщ, у: Иeskэ иasopis historickэ 97, 1999, s. 877—879; апроч таго, сваё ўласнае стаўленне да з’езду выказалі чатырнаццаць удзельнікаў з’езду ў анкеце Historici mezi sebou a o sobм, у: Dмjiny a souиasnost 21, 1999, и. 6, s. 16—25. Рэдагаваныя вынікі кангрэсавых паседжанняў, якія, аднак, толькі пры­блізна адлюстроўваюць напружаную атмасферу абмеркаванняў, падае зборнік: Jiшн Peљek (ed.), VIII. sjezd иeskэch historikщ (Hradec Krбlovй, 10.—12. zбшн 1999), Praha 2000.

2 Найбольш актыўны ўдзел у дыскусіі бралі пражская газета Lidovй noviny і палі­тычны штотыднёвік Respekt; абодва гэтыя выданні рэпрэзентуюць выразна правыя пазіцыі. Насуперак гэтаму пазіцыя лявіцы, асабліва сацыяльнай дэмакратыі, прагучала ў значна меншай ступені.

3 Дыскусіі часткова адлюстраваныя ў публікацыях: Jiшн Kocian (ed.), Historickй diskusnн fуrum (1999), Praha 2000; Historickй diskusnн fуrum 1999—2000, у: Soudobй dмjiny 8, 2001, s. 77—130.

4 Frantiљek Palackэ, Dмjiny nбrodu иeskйho v Иechбch a v Moravм, I—V, Praha 1848—1867 (канчатковае выданне 1876—1878); найноўшыя вынікі даследаванняў падаюць публікацыі: Jiшн Koшalka, Frantiљek Palackэ (1798—1876). Ћivotopis, Praha 1998; Frantiљek Љmahel — Eva Doleћalovб (eds.), Frantiљek Palackэ 1798 / 1998. Sbornнk z jubilejnн konference, Praha 1999.

5 Асноўныя звесткі пра чэшскую гістарыяграфію ўтрымлівае сінтэтычная праца: Frantiљek Kutnar — Jaroslav Marek, Pшehlednй dмjiny иeskйho a slovenskйho dмjepisectvн. Od poибtkщ nбrodnн kultury aћ do tшicбtэch let 20. stoletн, Praha 1997; пра школу Я. Гола (Jaroslav Goll) гаворка ідзе на с. 365—933.

6 Josef Љusta (ed.), Dмjiny lidstva od pravмku k dneљku, I—VI, Praha 1935—1939; апошнія два тамы, на жаль, не выйшлі з прычыны нацысцкай акупацыі чэшскіх земляў.

7 Пар. зборнік Vмdeckб konference k 100. vэroин narozenн Bedшicha Macka, prvnнho profesora hospodбшskэch dмjin Univerzity Karlovy, 1892—1992, Praha 1997; Tomбљ Pasбk, Univerzita Karlova a 17. listopad, Praha 1997; F. Kutnar — J. Marek, Pшehlednй dмjiny, s. 755—807; Jarmila Peљkovб, Josef Matouљek: zapomenutб obмќ 17. listopadu, у: Dмjiny a souиasnost 21, 1999, и. 6, s. 37—41.

8 Josef Petrбт, Historickб skupina (komentбш k vzpomнnkбm jejнch иlenщ), у: Studie z obecnэch dмjin. Sbornнk k љedesбtэm narozeninбm Jaroslava Charvбta, Praha 1975, s. 11—47; зборнік Vбclav Husa, Praha 1989; не надта ўдалую спробу нарыса развіцця пасляваеннай чэшскай гістарыяграфіі падае Ёзэф Ганзал: Josef Hanzal, Cesty иeskй historiografie 1945—1989, Praha 1999; крытыку гэтай працы вы знойдзеце ў рэцэнзіі Томаша Бораўскага (Tomбљ Borovskэ) у: Иeskэ иasopis historickэ 97, 1999, s. 807—812. Найноўшы каментар у працы Фран­цішка Каўкі: Frantiљek Kavka, Ohlйdnutн za padesбti lety ve sluћbм иeskйmu dмjepisectvн, Praha 2002.

9 Пра эмігранцкую і дысідэнцкую гістарыяграфію падае больш падрабязныя бібліяграфічныя звесткі Ё. Ганзал: Josef Hanzal, Cesty иeskй historiografie, s. 226—243.

10 У час ізаляцыі Чэхаславакіі, акупаванай савецкім войскам, вялікую ролю адыграў Oњrodek Kultury polskiej w Pradze, дзе можна было набыць найноўшыя працы польскіх гісторыкаў, а таксама польскія пераклады французскіх і іншых навукоўцаў. Такім чынам пашыраўся кругагляд найперш маладых чэшскіх гісторыкаў. Разам з абмежаванай магчымасцю знаёмства з заходняй літаратурай у Deutsche Bьcherei in Leipzig і праглядам навуковых часопісаў ды адзінкавых кніг, што даходзілі з Захаду, у першай палове васьмідзесятых гадоў гэта была адна з нешматлікіх магчымасцяў сачыць за развіццём гістарыяграфіі ў Заходняй Еўропе.

11 Фрагменты асобных звестак па гэтай праблематыцы падаюцца ў кнізе: Josef Hanzal, Cesty иeskй historiografie, s. 163—225. Аўтар, на жаль, спыніўся толькі на бібліяграфічнай рэгістрацыі і задаволіўся палітычнай дэмагогіяй; яму, аднак, не ўдалося раскрыць праблематыку з гледзішча тэматычнага і метадалагічнага.

12 Дакументацыю пра падзеі ў некаторых пражскіх установах аб’яднала пуб­лікацыя: Deset praћskэch dnщ (17.—27. listopad 1989), Praha 1990 (напрыклад, пра тагачасны Інстытут чэхаславацкай і сусветнай гісторыі ЧСАН гл. на с. 546).

13 Цікавыя погляды на гэты час апублікаваў Ян Кршэн, адзін з дысідэнтаў сярод чэшскіх гісторыкаў, у інтэрвію: Bнlэch mнst je stбle dost, ale jsou jinб, neћ pшed deseti lety (zpracovali Alena Mнљkovб a Jan Urban), у: Dмjiny a souиasnost 21, 1999, и. 6, s. 35—36.

14 Jaroslav Pбnek, K ћivotnнmu jubileu Jaroslava Meznнka, у: Folia Historica Bohemica 13, 1990, s. 541—551; Sbornнk k 70. narozeninбm Jaroslava Meznнka, Brno 1998 (Иasopis Matice moravskй 117, 1998).

15 Frantiљek Љmahel, † Josef Macek, у: Иeskэ иasopis historickэ 90, 1992, s. 143—146; а таксама зборнік In memoriam Josefa Macka (1922—1991), ed. Miroslav Polнvka a Frantiљek Љmahel, Praha 1996.

16 Пар. Occursus — Setkбnн — Begegnung. Sbornнk ku poctм 65. narozenin Jana Kшena, ed. Zdenмk Pousta, Pavel Seifter a Jiшн Peљek, Praha 1996.

17 Пар. Husitstvн — Reformace — Renesance. Sbornнk k 60. narozeninбm Frantiљka Љmahela, I—III, ed. Jaroslav Pбnek, Miroslav Polнvka a Noemi Rejchrtovб, Praha 1994.

18 Пар. зборнік Acta contemporanea. K pмtaљedesбtinбm Vilйma Preиana, ed. Jindшich Pecka, Praha 1998.

19 Частка маладых перспектыўных гісторыкаў шукае сабе дадатковы прыбытак у больш–менш сістэматычным супрацоўніцтве з пражскімі перыядычнымі выданнямі. У пэўнай ступені гэтая дзейнасць станоўчая, бо прынамсі ў некаторых аспектах можа падвысіць узровень гэтых выданняў. Аднак яна мае і свае адмоўныя бакі, бо асабліва пільных карэспандэнтаў адцягвае ад навуковай працы, прыводзіць іх да звычкі да журналісцкага (часта спрашчальнага, аргументацыйна непадмацаванага і скіраванага да сенсацыі) ладу мыслення і выказвання, і ўрэшце таксама стварае відавочную залежнасць гэтых гісторыкаў ад палітычнай арыентацыі дадзеных выданняў.

20 Пар.: Frantiљek Љmahel, Historia calamitatum…, у: Bulletin Historickйho ъstavu ИAV 4, 1933, и. 3, s. 1; Miloslav Polнvka — Jiшн Mikulec, Historickэ ъstav Akademie vмd Иeskй republiky. Vљeobecnб a bio–bibliografickб pшнruиka, Praha—Brno 1999; што да астатніх гістарычных інстытутаў пар. публікацыю Akademie vмd Иeskй republiky. Informaиnн pшнruиka, Praha 1998.

21 Напр., у 1993 г. быў скасаваны Інстытут гісторыі Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы, а ў рамках Акадэміі навук ЧР частка ягоных супрацоўнікаў і даследчых праграмаў (гісторыя Ўсходняй і Паўднёва–Ўсходняй Еўропы) была перада­дзена Інстытуту гісторыі АН ЧР.

22 Для падтрымкі гістарычных даследаванняў асабліва важныя агульнадзяржаўнае Грантавае агенцтва Чэшскай рэспублікі і Грантавае агенцтва Акадэміі навук ЧР, потым Грантавае агенцтва Карлавага універсітэта ў Празе і агенцтвы галіновых міністэрстваў.

23 Вынікі гістарыяграфічнага даследавання найпадрабязней фіксуе Bibliografie dмjin иeskэch zemн, якую выдае Інстытут гісторыі АН ЧР (выдавец Вацлава Горчакава (Vбclava Horибkovб)); гэтая бібліяграфія выходзіць з некалькігадовым спазненнем, і ў 2002 г. была выдадзена за 1997 г.

24 Biografickэ slovnнk иeskэch zemн ствараецца пад рэдакцыяй Яна Новатнага (Jan Novotnэ). Пакуль была створана вялікая дакументацыйная база і словаспіс, які выйшаў у чатырох тоўстых тамах у 1997—2000 г.

25 Шматтомавая Encyklopedie иeskэch dмjin, якая рыхтуецца разам з Інстытутам сучаснай гісторыі (адказныя рэдактары Яраслаў Панэк і Олдржых Тума (Jaroslav Pбnek, Oldшich Tщma)), ахопіць гісторыю земляў Кароны чэшскай ад ранняга Сярэднявечча да канца ХХ ст., прычым з улікам выкладу агульных паняццяў, працэсаў, з’яваў, падзеяў і г.д. у шырэйшым гістарычным кантэксце.

26 Historickэ atlas mмst Иeskй republiky выходзіць з 1996 г. шчыраваннямі Эвы Сэматанавай і Ёзэфа Жэмлічкі (Eva Semotanovб, Josef Ћemliиka); дагэтуль было выдадзена 10 сшыткаў, прысвечаных кожнага разу нейкаму са значных гарадоў Чэхіі ці Маравіі (Літамнержыцэ, Пардубіцэ, Чэске Будзеёвіцэ, Градэц Кралавэ, Табар, Іглава, Тэлч і інш.).

27 З найважнейшых перыядычных выданняў у галіне гістарыяграфіі Інстытут гісторыі АН ЧР выдае цэнтральны Иeskэ иasopis historickэ (заснаваны ў 1895 г., у 1953—1989 выходзіў пад назвай Иeskoslovenskэ иasopis historickэ) і Slovanskэ pшehled (заснаваны ў 1898 г.), прысвечаны гісторыі сярэдняй і ўсходняй Еўропы; сярод альманахаў найбольш значны Historica. Historical Sciences in the Czech Republic, які прэзентуе вынікі чэшскіх даследаванняў замежнай грамадзе па–ангельску, па–французску і па–нямецку, потым Mediaevalia Historica Bohemica (па чэшскай і сусветнай гісторыі ранняга Новага часу), Modernн dмjiny (па гісторыі ХIХ і ХХ ст.), Hospodбшskй dмjiny — Economic History і Historickб geografie. З іншых перыядычных выданняў неабходна прынамсі дзеля арыентацыі згадаць Иasopis Matice moravskй (выдае Маціца мараўская ў Брне ў процівагу Иeskйmu иasopisu historickйmu), Soudobй dмjiny (выдае Інстытут сучаснай гісторыі АН ЧР), Sbornнk archivnнch pracн (Архіўная ўправа Міністэрства ўнутраных справаў ЧР), Acta Comeniana (Інстытут філасофіі АН ЧР) і Archiv orientбlnн (па гісторыі Азіі і Афрыкі, выдае Інстытут арыенталістыкі АН ЧР); з часопісаў вядучых музейных інстытуцый нельга прамінуць Иasopis Nбrodnнho muzea (Нацыянальны музей у Празе), Иasopis Moravskйho zemskйho muzea (Мараўскі краёвы музей у Брне), Slezskэ sbornнk (Сілезскі краёвы музей у Апаве) і Studia Comeniana et historica (Музей Я.А. Коменскага ва Ўгорскім Бродзе).

28 Карлаў універсітэт у Празе, Універсітэт імя Масарыка ў Брне і Універсітэт імя Палацкага ў Аламоўцы.

29 Паўднёвачэшскі універсітэт у Чэскіх Будзеёвіцах, Заходнечэшскі універсітэт у Плзэні, Універсітэт імя Я.Э. Пуркіне ў Усці–над–Лабэм, Універсітэт Пардубі­цэ, Універсітэт Градэц Кралавэ, Астраўскі універсітэт і Сілезскі універсітэт у Апаве.

30 Асабліва дынамічна развіваецца малады Паўднёвачэшскі універсітэт у Чэскіх Будзеёвіцах і Гістарычны інстытут пры ім, які ўлучыўся ў міжнароднае навуковае супрацоўніцтва і ўтварыў у паўднёвай Чэхіі адзін з цэнтраў еўрапейскіх параўнальных даследаванняў арыстакратыі і рэзідэнцый эпохі ранняга Новага часу. Вядучы прадстаўнік гэтага інстытута Вацлаў Бужэк здолеў на працягу дванаццаці гадоў выхаваць шэраг здольных вучняў і за­снаваць самабытную навуковую школу.

31 Надзвычай вялікую навуковую і публікатарскую дзейнасць разгарнулі Дзяржаўны цэнтральны архіў у Празе, Архіў сталічнага горада Прагі, Нацыянальны музей у Празе, Усходнечэшскі музей у Пардубіцах і некаторыя іншыя інстытуцыі.

32 Асноўны агляд інстытуцый і большасці працаўнікоў у галіне гістарыяграфіі падае Lexikon souиasnэch иeskэch historikщ, ed. Jaroslav Pбnek a Petr Vorel, Praha 1999.

33 Падрабязней пра гэта: Jaroslav Pбnek, Die tschechische Historiographie in den neunziger Jahren, у: Цsterreichische Osthefte 41, 1999, s. 5—23, асабліва s. 13—15.

34 Гл. вышэй спасылку 23.

35 Агляд найбольш значных гістарычных часопісаў, што выдаюцца ў Чэшскай рэспубліцы, падаецца ў працы: Jaroslav Pбnek, Czech Historiography at the End of the 20th Century, у: Select Bibliography on Czech History 1990—1999, Prague 2000, p. IX—XLVI.

36 Альманах выдае Інстытут гісторыі АН ЧР у Празе.

37 Абодва часопісы выдае філасофскі факультэт Карлавага універсітэта ў Празе.

38 Выдае Інстытут філасофіі АН ЧР у Празе.

39 Выдае Габрэйскі музей у Празе.

40 Выдае Цэнтр лацінаамерыканскіх даследаванняў Карлавага універсітэта ў Празе.

41 Выдае Інстытут арыенталістыкі АН ЧР у Празе.

42 Абодва перыёдыкі выдае Інстытут гісторыі АН ЧР у Празе.

43 Абодва перыёдыкі выдае Інстытут славістыкі АН ЧР у Празе.

44 Miroslav Љestбk — Radomнr Vlиek (ed.), Vэchodoevropskб studia v Иeskй republice 1990—2000: Historie, Praha 2001 (= Slovanskй historickй studie 27, 2001).

45 Emil Vorбиek, Иeskб historickб bмlorusistika, у: M. Љestбk — R. Vlиek (ed.), Vэchodoevropskб studia v Иeskй republice 1990—2000: Historie, s. 94.

46 Vбclava Horибkovб — Kristina Rexovб — Luboљ Polanskэ, Select Bibliography on Czech History. Books and Articles 1990—1999, Prague 2000; Jaroslav Pбnek (ed.), Czech Historiography in 1990s, Prague 2001 (= Historica 7—8, 2000—2001); Miroslav Љestбk — Radomнr Vlиek, East European Studies, ibidem, p. 181—226.

47 Duљan Tшeљtнk, Poибtky Pшemyslovcщ. Vstup Иechщ do dмjin, Praha 1997; idem, Vznik Velkй Moravy. Moravanй. Иechovй a stшednн Evropa v letech 781—871, Praha 2001.

48 Frantiљek Kavka, Vlбda Karla IV. za jeho cнsaшstvн (1355—1378), I—III, Praha 1993; гэтаму ж перыяду — адно ў мараўскім аспекце — прысвечана новая сінтэтычная праца (якая сапраўды ўзнікла ў другой палове дзевяностых гадоў) з–пад пяра Яраслава Мэзніка: Jaroslav Meznнk, Lucemburskб Morava 1310—1423, Praha 1999.

49 Frantiљek Љmahel, Husitskб revoluce, I—IV, Praha 1993; гэты самы аўтар далей наноў сінтэтычна перапрацаваў досвед з гэтай эпохі: Husitskй Иechy. Struktury, procesy, ideje, Praha 2001.

50 Josef Macek, Jagellonskэ vмk v иeskэch zemнch, I—IV, Praha 1992—1999.

51 Josef Petrбт (ve spoluprбci s Lэdiн Petrбтovou), Dмjiny hmotnй kultury II / 1—2. Kultura kaћdodennнho ћivota od 16. do 18. stoletн, Praha 1995—1997.

52 Josef Vбlka, Dмjiny Moravy, I—II, Brno 1991—1996.

53 Otto Urban, Die tschechische Gesellschaft 1848—1918, Wien 1994.

54 Jan Kшen, Konfliktnн spoleиenstvн. Иeљi a Nмmci 1780—1918, Praha 1990. Да гэтай асноўнай сінтэтычнай працы потым далучыўся шэраг манаграфій і зборнікаў па гісторыі чэшска–нямецкіх узаемінаў у ХХ ст.

55 Выданнем арыгінальных прац па гісторыі замежных краін была паспяхова пераадолена мяжа, якая традыцыйна замыкала чэшскую гістарыяграфію ў мясцовых праблемах; пар. Milan Љvankmajer a kolektiv, Dмjiny Ruska, Praha 1995; Luboљ Љvec a kolektiv, Dмjiny pobaltskэch zemн, Praha 1996; Jan Klнma, Dмjiny Portugalska, Praha 1996; Otakar Hulec, Dмjiny Jiћnн Afriky, Praha 1997; Svatava Rakovб, Anglickй kolonie v severnн Americe, Praha 1997; Jan Klнma, Dмjiny Brazнlie, Praha 1998; Miroslav Љestбk a kolektiv, Dмjiny jihoslovanskэch zemн, Praha 1998; Pavel Hradeиnэ a kolektiv, Dмjiny Шecka, Praha 1998; Oldшich Kaљpar, Dмjiny Mexika, Praha 1999; Jiшн Chalupa, Dмjiny Argentiny, Uruguaye a Chile, Praha 1999; Jan Rychlнk, Dмjiny Bulharska, Praha 2000; Lenka Rovnб — Miroslav Jindra, Dмjiny Kanady, Praha 2000; Helena Kadeиkovб, Dмjiny Islandu, Praha 2001. Вялікую трохтомавую манаграфію па гісторыі еўра–амерыканскіх узаемінаў у ХХ ст. напісаў Ян Ванэр: Jan Wanner, Spojenй stбty a evropskб vбlka 1939—1945, пакуль што выдадзеныя два тамы, Praha 2001—2002.

56 Гэта датычыць, між іншым, і вялікай калектыўнай працы Dмjiny Univerzity Karlovy, I—IV, red. Frantiљek Kavka a Josef Petrбт, Praha 1995—1998; з сінтэтычных манаграфіяў згадаю прынамсі наступныя: Josef Ћemliиka, Иechy v dobм knнћecн (1034—1198), Praha 1997; Petr Иornej, Velkй dмjiny zemн Koruny иeskй, V (1402—1437), Praha—Litomyљl, 2000; Antonнn Klimek, Boj o Hrad, I—II, Praha 1996—1998; A. Klimek, Velkй dмjiny zemн Koruny иeskй, XIII (1918—1929), XIV (1929—1938), Praha—Litomyљl 2000—2002; Jan Rychlнk, Иeљi a Slovбci ve 20. stoletн, I—II, Bratislava 1997—1998; J. Rychlнk, Rozpad Иesko­slovenska. Иesko–slovenskй vztahy 1989—1992, Bratislava 2002; Vбclav Ledvinka — Jiшн Peљek, Praha. Dмjiny иeskэch mмst, Praha 2000.

57 Маюцца на ўвазе два чатырохгадовыя тэрміны, на якія пэўная асоба можа быць прызначаная дырэктарам акадэмічнага інстытута, прычым заўсёды па­сля паўторнага конкурсу.

58 Асабліва рэзкая змена адбылася 01.06.1998 г., калі ў Акадэміі навук ЧР былі прызначаныя новыя дырэктары ў Інстытуце гісторыі (Яраслаў Панэк), Інстытуце сучаснай гісторыі (Эва Броклава) і Інстытуце імя Масарыка (Олдржых Тума), а разам з імі вядучыя сталі выконваць і іншыя прадстаўнікі сярэдняга пакалення.

59 Падрабязней пра гэта: Jaroslav Pбnek, Nмkolik ъvah o stavu a perspektivбch Historickйho klubu, у: Zpravodaj Historickйho klubu 7, 1996, и. 1, s. 1—3; J. Pбnek, Mezi Historickэm klubem a Sdruћenнm historikщ, ibidem 8, 1997, и. 2, s. 1—7; J. Pбnek, Sdruћenн historikщ Иeskй republiky na sklonku tisнciletн, ibidem 10, 1999, и. 2, s. 28—32; J. Pбnek, Sdruћenн historikщ Иeskй republiky na prahu 21. stoletн, ibidem 12, 2001, и. 2, s. 33—37.

60 Згуртаванне гісторыкаў ЧР у значнай ступені ўдзельнічае ў гэтых дыскусіях. Таму яно дамагаецца публікацыі дакументаў, якія б умагчымілі сапраўды значныя, сутнасныя і доўгатэрміновыя дэбаты над праблемамі і адкрыты пошук новых шляхоў вырашэння. Зусім нядаўна яно прыступіла да публікацыі дакументацыі (у т.л. стэнаграфічнага запісу дыскусіі на акадэмічным сенаце), што датычыць змагання за становішча маладых гісторыкаў і ўзроўню навучання гісторыі на філасофскім факультэце Карлавага універсітэта ў Празе ў 2001—2002 г.; гл. Dominik Hrodek (ed.), Diskuse o vysokoљkolskй vэuce historie, Praha 2002.

61 Пра гэтую праблематыку распавёў чэшскі гісторык Баржывой Чэлаўскі, які ў эпоху камуністычнай улады быў у эміграцыі ў Канадзе і які (абапіраючыся на досвед абароны канадскага друку ад празмернага замежнага ўплыву) востра раскрытыкаваў развіццё медыяў у Чэхіі: Boшivoj Иelovskэ, Konec иeskйho tisku, Praha 2001.

62 Падрабязней пра гэта: Jaroslav Pбnek, Souиasnй reinterpretace иeskэch dмjin, у: Spory o dмjiny. Sbornнk kritickэch textщ III, Praha 2000, s. 13—23.

63 Аналіз праблемы і дакументацыі да пытання цыганскага лагера ў Летах каля Пісэка, які стаў прадметам палітычных і журналісцкіх спрэчак, падае публі­кацыя: Ctibor Neиas — Oldшich Slбdek — Jaroslav Valenta, Historikovй a kauza Lety, Praha 1999.

64 Сутнасны адказ на адно з найбольш спрэчных пытанняў, то бок на выклад дэкрэтаў прэзідэнта Чэхаславацкай рэспублікі Эдварда Бэнэша часоў II сусветнай вайны і першых паваенных месяцаў, падала тройка маладых гісторыкаў у публікацыі: Jindшich Dejmek — Jan Kuklнk — Jan Nмmeиek, Kauza: tzv. Beneљovy dekrety. Historickй koшeny a souvislosti (Tшi иeskй hlasy v diskusi), Praha 1999.

65 Тым часам як газеты падаюць вельмі павярхоўныя артыкулы і прынагодныя палемікі, цэльную канцэпцыю доўгі час падае часопіс Stшednн Evropa, выдаваны Інстытутам сярэднееўрапейскай культуры і палітыкі ў Празе. Ягоным аналізам займалася французскі гісторык Марлен Ляруэль, якая прыйшла да вы­сновы, што мэтай гэтага часопіса ёсць інтэлектуальнае адмаўленне чэшскай нацыянальнай тоеснасці („la nйgation intelectuelle de l’identitй tcheque“); Marlene Laruelle, „Stшednн Evropa“: Une autre йcriture de la nation?, у: Documents de travail CEFRES, № 4, Prague 1996, p. 17.

66 Падрабязней пра гэта: Jaroslav Pбnek, Иeskб historickб vмda a иeskй historickй vмdomн, у: Иeskэ иasopis historickэ 97, 1999, s. 316—320.

67 Праблематыку самаідэнтыфікацыі і гістарычнага стэрэатыпу судэцкіх немцаў распрацавалі Эва Ган і Ганс Генінг Ган: Eva Hahnovб — Hans Henning Hahn, Sudetonмmeckб vzpomнnбnн a zapomнnбnн, Praha 2002.

68 Jaroslav Pбnek — Jiшн Peљek, Historikovй proti znбsilтovбnн dмjin. Stanovisko Sdruћenн historikщ Иeskй republiky, Praha 2002; англійскі варыянт (Historians against the Abuse of History) апублікаваў новы міжнародны зборнік Historia Europae Centralis 1, 2002, p. 93—98.

69 Zdenмk Beneљ a kolektiv, Tйma: Odsun — Vertreibung. Transfer Nмmcщ z Иeskoslovenska 1945—1947. Informaиnн materiбl pro uиitele k vэuce na zбkladnнch a stшednнch љkolбch, Praha 2002; Zdenмk Beneљ a kolektiv, Rozumмt dмjinбm, Praha 2002.

70 Jan Kuklнk, Mэty a realita takzvanэch Beneљovэch dekretщ, Praha 2002; Vбclav Pavlниek, O иeskй stбtnosti, I. Иeskэ stбt a Nмmci, Praha 2002; Jan Nмmeиek a kolektiv, Cesta k dekretщm a odsunu Nмmcщ, Praha 2002; Jindшich Dejmek, Иeskoslovensko, jeho sousedй a velmoci ve XX. stoletн (1918 aћ 1992). Vybranй kapitoly z dмjin иeskoslovenskй zahraniиnн politiky, Praha 2002.

 

змест