Тутэйшыя: «Cеверо-Западный край» ці «Kresy Wschodnie»?
Андрэй Акара
Пошукі беларускай нацыянальнай ці цывілізацыйнай ідэнтычнасці амаль заўсёды з аднолькавым вынікам прыводзяць да думкі пра малую актуальнасць візантыйскага дыскурса Беларусі, прычым гэта тычыцца як еўрацэнтрычнага, так і масквацэнтрычнага яе разумення. Урэшце, адсюль ніяк не вынікае, што сучасная Беларусь не з'яўляецца ці не можа разглядаць сябе як частку «поствізантыйскай» Айкумены хоць бы таму, што існуе Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы, ды і бальшыня беларусаў лічаць сябе ўсё ж праваслаўнымі.
Для пошуку месца Беларусі ў «сакральнай прасторы» ўсходнехрысціянскай цывілізацыі вельмі красамоўным можа быць параўнанне беларускага гістарычнага і метафізiчнага досведу з украінскім.
Наўрад ці можна знайсці больш блізкія ў тыпалагічных адносінах славянскія культуры, чым украінская і беларуская і гэта пры наяўнасці даволі акрэсленых і значных этнічных адрозненняў паміж самімі ўкраінцамі і беларусамі.
Абедзве культуры ў ХIVXVII ст. мелі агульны арэал распаўсюджання прастору Вялікага Княства Літоўскага (прычым гэтая адзіная кніжная культура выразна адрознівалася ад культуры Маскоўскай Русі). Да гэтага часу бальшыня пісьменнікаў і царкоўных дзеячаў тагачаснай эпохі разглядаюцца ў якасці сваіх як украінскай, так і беларускай культурнай свядомасцю. Афіцыйная кніжная мова таго часу вызначаецца даследчыкамі як «беларуска-ўкраінская» ці «заходнеруская» адрозненні паміж беларускай ці ўкраінскай версіямі нязначныя, але вельмі адчувальнае адрозненне ад мовы вялікарускіх кніжнікаў.
У ХIХ ст. падобнымі шляхамі адбывалася станаўленне нацыянальнай самасвядомасці абодвух народаў праз створаны пісьменні камі-рамантыкамі «кансалідуючы» міф (аўтарамі ўкраінскага, «казацкага», міфа лічацца Іван Катлярэўскі, Кандраці Рылееў, Мікалай Гогаль, Тарас Шаўчэнка, Мікалай Кастамараў, Панцеляймон Куліш, беларуска га, дакладней беларуска-польскага Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у некаторай ступені Адам Міцкевіч).
Расійская імперыя ўсяляк змагалася з фармаваннем нацыяналь най свядомасці і доўгі час не прызнавала ні ўкраінскую, ні беларускую культуру, навязваючы агульнаімперскую ідэнтычнасць і «агульнарасій скую» мову; абмежаванні былі часткова зняты толькі ў пачатку ХХ ст. Нярэдка афіцыйны Санкт-Пецярбург у сваёй антыбеларускай і антыўкраінскай палітыцы (асабліва пры Аляксандры I і Мікалаі I) абапіраўся на польскіх магнатаў і каталіцкае духавенства.
Абодва народы, пазбаўленыя дзяржаўнасці і этнакультурнай легалізацыі, стварылі дзве тыпалагічна падобныя мастацкія літаратуры, пачаткова зарыентаваныя на «хатняе спажыванне», дзве структурна ідэнтычныя мовы, якія меркавалася ўжываць у надзвычайна абмежаваных сферах.
Але ў сваім развіцці ўкраінская культура па часе і па інтэнсіўнасці апярэджвала беларускую. Таму беларускія «адраджэнцы» пачатку ХХ ст. (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, газета «Наша Ніва»), разумеючы блізкасць украінскай культурнай мадэлі, пераймалі найперш украінскі, а не расійскі ці польскі культурастваральны досвед.
Аднак пры такой блізкасці культурнага развіцця Ўкраіны і Беларусі ёсць нямала прынцыповых адрозненняў, якія тычацца найперш візантыйскай ідэнтычнасці гэтых народаў і краінаў.
Беларусы гэта адзіны ўсходнеславянскі народ, які мае ўласную нацыянальную версію рыма-каталіцтва. Калі ўся Ўкраіна прызнае ўсходні царкоўны абрад (хай нават у межах грэка-каталіцтва), то значная частка беларусаў (на дадзены момант да 2 мільёнаў 1) рыма-каталікі з усімі магчымымі адсюль вынікамі. Для беларусаў, напрыклад, з'яўляецца традыцыйным выкарыстанне імёнаў як з праваслаўных, так і з каталіцкіх святцаў: па імёнах можна вызначыць канфесійную прыналежнасць і цывілізацыйную перавагу ягоных носьбітаў.
Адпаведнае несупадзенне назіраецца і ў філасофска-багаслоўс кай сферы ў ХVI XVII ст.: калі ў асяродку ўкраінскіх інтэлектуалаў арыстоцелеўскія інтуіцыі, уласцівыя «другой», контррэфармацыйнай каталіцкай схаластыцы, змагаюцца з неаплатанічным і патрыстычным дыскурсамі, што больш стасуецца з духам праваслаўя, то ў Беларусі арыстоцелізм дамінуе цалкам2.
Досыць красамоўныя і адрозненні ў вобразах беларускага і ўкраінскага «Залатога Веку», як іх трактавалі гісторыкі і міфатворцы перыяду адраджэння.
«Залаты Век» для ўкраінскай свядомасці гэта эпоха рэлігійных войнаў праваслаўных запарожскіх казакоў супраць Польшчы, Турцыі і Крыма. Для беларускай свядомасці такім «Залатым Векам» з'яўляецца эпоха Вялікага Княства Літоўскага эпоха Міколы Гусоўскага, Францішка Скарыны і Льва Сапегі, эпоха Літоўскага Статута і няспыннага супрацьстаяння праваслаўнаму Вялікаму Княству Маскоўскаму.
Літоўскае Княства ўсведамляла сябе як шматканфесійную дзяржаву, але «дзяржаўнай рэлігіяй» з пэўнага часу стала менавіта каталіцтва, праваслаўнае ж насельніцтва ўсяляк уціскалася. Лепшым сродкам сацыяльнай легалізацыі (асабліва для шляхты) лічыўся пераход з праваслаўя ў каталіцтва. Акрамя таго, Літоўскае Княства было прытулкам шматлікіх ерасяў, рэфармацыйных і пратэстанцкіх рухаў. Аб'яднанне Літвы і Польшчы ў выніку Люблінскай уніі (1569) прывяло да царкоўнай Берасцейскай уніі (1596), гэта мела фатальныя вынікі для культурнага і палітычнага візантызму і праваслаўя. Бо ўжо ў канцы XVIII ст. уніяты складалі каля 70 працэнтаў, рыма-каталікі 15 працэнтаў, а праваслаўныя 6 працэнтаў насельніцтва Беларусі 3.
Урэшце, ёсць і больш значныя для разумення візантыйскіх патэнцый Беларусі прыкметы гэта сакральная геаграфія і антыэліта рызм.
Для праваслаўнай свядомасці заўсёды актуальнае прасторава -геаграфічнае вымярэнне геапалітыка і сакральная геаграфія, бо праваслаўе не можа нармальна існаваць па-за праваслаўнай дзяржавай (адсюль і ўяўленне пра якасную неаднароднасць зямной тэрыторыі). Любая праваслаўная краіна не можа не лічыць сябе містычным «цэнтрам свету» Новым Рымам, Новым Ерусалімам ці, на крайні выпадак, «Heartland», «Сярэдняй зямлёй» асяродкам геапалітычных інтарэсаў, цытадэллю ў барацьбе з сусветным злом. Гэта лёс не толькі Канстанцінопаля і Масквы, але таксама Кіева, Вяліка Тырнава, Белграда, Бухарэста.
Беларусь жа ніколі не адчувала сябе «цэнтрам свету», «Сярэдняй Зямлёй», але заўсёды «пярэднім краем»: ці то ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, ці то Рэчы Паспалітай (Польскай) пярэднім краем Захаду на ўсходнім кірунку, у складзе Расійскай імперыі, СССР, СНГ ці Расійска-Беларускага Саюза «абаронным эшалонам» «вялікай прасторы». Беларусь гэта «калідор», «транзіт», «мост» паміж цывілізацыямі, «ускраіна», краіна, якая месціцца на «стратэгічным скрыжаванні», на «культурным памежжы», гэта, урэшце, «зборачны цэх» савецкай прамысловасці. Знакавыя для беларускай літаратуры, кіно і грамадскай свядомасці тэмы Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкай крэпасці і партызанскага супраціву, а ў апошнія дзесяць гадоў яшчэ і чарнобыльскія сюжэты таксама распрацоўваюць архетып Беларусі «пярэдняга краю».
Украіна мае сакральныя цэнтры Кіеў, Пачаеў, запарожскую Хорціцу, могілкі ды курганы Прычарнамор'я, Херсанэс-Севастопаль, які з'яўляецца знакам Канстанцінопаля і Візантыі. Сімвалічныя ж цэнтры беларускай гісторыі Полацк, Наваградак, Вільня, Мінск (дакладней, Менск ад «мяняць», «абменьваць») пазбаўлены сакральнай харызмы. Толькі сабор Святой Сафіі ў Полацку (ва ўсходніх славянаў толькі тры такіх: яшчэ два ў Кіеве і Ноўгарадзе) некаторым чынам нагадваe на магчымае, але гістарычна так і не здзейсненае, прызначэн не гэтага горада і старажытнай дзяржавы крывічоў-беларусаў.
У свой час, у XIVXV ст., візантыйскія імператары і патрыярхі, якія прадбачылі непазбежны канец імперыі, выбіралі паміж Руссю Маскоўскай і Літоўскай шлях адступлення Канстанцінопаля кірунак для translatio imperia. Абралі Маскву перш за ўсё з-за адсутнасці там каталіцкай альтэрнатывы татарскія знявольнікі Масковіі палохалі візантыйцаў меней за лацінскіх «цывілізатараў» Літоўскай Русі. Менавіта тады Вялікае Княства Літоўскае сышло з візантыйскай арбіты, візантыйская тэма больш ніколі не была актуальнай для беларускай свядомасці. Нават сучасны беларускі панславізм і масквацэнтрызм не апелююць да вобразу гістарычнай Візантыі, да візантыйскіх каштоўнасцяў, да мадэлі «Візантыі-пасля-Візантыі».
Антыэлітарызм, ці адсутнасць паўнавартаснай нацыянальнай эліты жрэцкага тыпу адзначаецца ўсімі даследчыкамі ў якасці нацыянальнай рысы беларусаў, што вызначыла шмат якія псіхалагічныя асаблівасці і зігзагі нацыянальнай гісторыі гэтага народа.
Беларуская ідэнтычнасць складвалася выключна як сялянская ці вытворная ад сялянскай, беларусаў называлі то з годнасцю, то з пагардай «мужыцкім народам». Такая арыстакратафобія адбілася найперш на мастацкай літаратуры, якая ў сваім развіцці пайшла шляхам не вытанчанага неакласіка Максіма Багдановіча, а рустыкальных Якуба Коласа і Янкі Купалы. Папулярнасць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў значнай ступені тлумачыцца адпаведнасцю яго рыторыкі, паводзінаў і палітыкі беларускаму сялянскаму архетыпу.
Нават вядомы рускі манархіст і дзяржавазнаўца Іван Саланевіч, беларус з паходжання, разглядае Расійскую імперыю скрозь прызму сваёй нацыянальнай ментальнасці. Ён успрымае духоўную і інтэлекту альную эліту, ды і сам прынцып арыстакратызму, «адбору лепшых», як суцэльнае зло, а выбітнага хоць у якіх адносінах манарха, «генія на троне» (напрыклад, Пятра I) як пагрозу для натуральнага развіцця дзяржавы і народа.
Толькі вялікая эсхаталагічная ідэя надае існаванню народа нейкі вышэйшы універсальны сэнс. Сялянскае мысленне неэсхаталагічнае ў прынцыпе, бо яно зарыентавана на каляндарны год на цыклічнасць і паўтаральнасць. Адсюль і антыэлітарызм беларускай культуры, якая па сваёй структуры належыць да тыпу «няпоўных» культур і не можа, прынамсі на цяперашнім этапе развіцця, запоўніць усе ерархічныя ўзроўні культурных патрэбаў беларусаў, асабліва урбанізаваных гарадскіх жыхароў. Для носьбітаў такой культурнай свядомасці беларуская гаворка ў горадзе ўспрымаецца як нешта выключна ненатуральнае: ці як маніфестацыя нацыянальнай свядомасці заклапочаным інтэліген там, ці як «правінцыялізм» вяскоўца, што заехаў у горад.
Менавіта наяўнасць антыэлітарызму тлумачыць адсутнасць глабальнай беларускай нацыянальнай ідэі, якая б сцвярджала агульнасус ветную унікальнасць беларусаў, іх месца ў містычнай гісторыі чалавецтва.
Менавіта антыэлітарызм з'яўляецца яшчэ адной акалічнасцю, з-за якой візантыйская тэма, выключна экзатэрычная і эсхаталагічная, не здольна пакуль стаць значнай для беларускай свядомасці.
Урэшце, менавіта антыэлітарызм выявіў прычыну слабасці нават этнакультурнай (г.зн. не глабальнай, а лакальнай) беларускай свядомасці. І справа тут зусім не ў малой колькасці беларусаў іх каля 12 мільёнаў (гэта больш за сербаў!), і не ў адсутнасці «крытычнай масы» нацыяналь най інтэлігенцыі.
Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць больш ці менш склалася дастаткова позна, ужо ў межах СССР. Менавіта таму сучасная Беларусь з'яўляецца ці не самай «савецкай» з усіх рэспублік былога Савецкага Саюза. Раней беларусы лічылі сябе або недапалякамі, або недарускімі інакш кажучы, «тутэйшымі», г.зн. мясцовымі. «Тутэйшыя» гэта этнічныя беларусы без «кансалідуючай» ідэі, з нізкай нацыяналь най самасвядомасцю; калі раней гэта былі неадукаваныя беларускія сяляне, то ў апошні час дэнацыяналізаваныя і урбанізаваныя жыхары гарадоў.
Янка Купала ў забароненай савецкімі ўладамі трагікамедыі «Тутэйшыя» (1922) метафарычна паказвае Беларусь нібы распятай паміж Расіяй і Польшчай. Для адной яна «Северо-Западный край», для другой «Wschodnie kresy polskie» (Усходнія крэсы). Беларуская інтэлігенцыя выпрацавала вызначэнне Беларусі як не-Польшчы і не-Расіі, а як чагосьці асобнага і самастойнага, але на наступную прыступку яна так і не здолела ўзняцца у фармулёўцы беларускай індывідуальнай непаўторнасці і хоць нейкай агульназначнай гістарычнай місіі.
А ці магло быць па-іншаму, калі рэлігійным ідэалам для большай часткі нацыянальна зарыентаванай інтэлігенцыі застаецца уніяцтва (якое на Беларусі было знішчана яшчэ ў першай палове ХIХ ст., унія ліквідава на ў 1839 г.)? А для каталіцкай свядомасці (ці то «грэцкай», ці то «рымскай») няма і не можа быць іншага сакральнага цэнтра акрамя горада апостала Пятра.
Паміж іншым, справа тут не толькі ў інтэлігенцыі. Нацыянальная ідэя не тое што прыдумваецца культурнай ці палітычнай элітай. Знайсці нацыянальную ідэю гэта значыць правільна зразумець і ацаніць уласную харызму, рацыянальна ўсвядоміць, інтуіцыйна адчуць і духоўна зразумець асабістае гістарычнае, містычнае ды геапалітычнае прызначэнне.
Узнікае пытанне: а ці магчымая беларуская ідэя ўвогуле? І калі магчымая, то якой яна павінна быць?
Беларусы носьбіты не асабістай унікальнай ідэнтычнасці, а чужой маскоўскай або еўрапейскай. З гэтай прычыны, напэўна, найбольш аптымальнай культурнай праграмай для Беларусі можна лічыць «неазаходнерусізм».
«Заходнерусізм» узнік у беларускіх губернях Расійскай імперыі ў другой палове ХIХ ст. як беларусафільская культурна-ідэалагічная плынь, мэтай якой было захаванне народнай культуры, фальклору, традыцыйнага жыццёвага ладу, праваслаўных этычных каштоўнасцяў, але ні ў якім разе не замах на цэласнасць Расійскай дзяржавы і аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага, на адраджэнне уніяцтва ці акаталічвання беларусаў. Ідэолагамі руху найперш былі вучоныя-гуманітарыі: філолаг Міхаіл Баброўскі, гісторык Міхаіл Каяловіч, этнограф Яўхім Карскі; развіццю гэтага руху таксама часткова спрыяў Пётр Сталыпін, які некалькі гадоў быў губернатарам Гарадзенскай губерні4 .
На супрацьлеглых пазіцыях стаяла ідэалогія «краёўцаў» віленскай школы, якая хоць і адмаўляла польскацэнтрычны погляд на Беларусь як «Wshodnie kresy polskie», але сцвярджала унікальнасць беларуска-польска-літоўскага шматвяковага культурна-палітычнага сінтэзу на падставе каталіцтва і польскамоўнай «высокай» культуры 5.
Беларускі «заходнерусізм», як і аналагічнае яму ўкраінскае «маларасійства», гэта захаванне сваёй культурнай і моўнай ідэнтычнасці пры прызнанні дамінавальнай цывілізацыйнай ролі Масквы (дакладней, Санкт-Пецярбурга, калі казаць пра часы Расійскай імперыі). «Маларасійства» і «заходнерусізм» у прынцыпе неэсхаталагічныя і не маюць арыентацыі на Канец гэта культурніцкая з'ява, якая дапаўняе і робіць разнастайным расійскі агульнаімперскі універсум.
«Украінства», у адрозненне ад «маларасійства», гэта альтэрнатыўная ідэнтычнасць, якая супрацьпастаўляе расійскаму масквацэнтрыз му ці пецярбургацэнтрызму іншае (і не абавязкова варожае!), кіевацэнт рычнае бачанне гістарычнай перспектывы, іншую славянскую версію Апакаліпсіса. Украіна акрамя заходняга кірунку (інтэграцыя ў «цывіліза ванае сусветнае грамадства») і кірунку прамаскоўскага (ад асветніцкага «маларасійства» і аж да поўнай асіміляцыі ўкраінцаў) мае яшчэ і «трэцюю альтэрнатыву» усведамленне сваёй уласнай метагістарычнай унікальнасці, усведамленне Кіева як сакральнага цэнтра поствізантыйс кай культурнай прасторы, як магчымага ў будучым геапалітычнага лідэра Ўсходняй Еўропы.
Ніякай правідэнцыяльнасці беларускай ідэі не склалася ні ў мінулым, ні ў сучасным. Не бачна перадумоваў для яе з'яўлення і ў будучыні. Таму Беларусь можа гістарычна рэалізавацца, па-першае, як частка Захаду, інтэграваўшыся ў пратэстанцка-каталіцкую цывілізацыю аж да ўваходу ў НАТО. Па-другое, калі казаць пра яе як пра частку ўсходнееўрапейска-візантыйскай Айкумены, для Беларусі падрыхтавана добраахвотнае прыняцце праваслаўнай эсхаталагічнай ідэі: відавочнай расійскай масквацэнтрычнай ці менш верагоднай на дадзены момант украінскай кіевацэнтрычнай ідэі, і гэта ўсё пры дамінаванні ў культуры «заходнерусізму».
Значыць, Беларусь гэта ці то перыферыйная частка «Вялікай Еўропы», ці то частка «Вялікай еўразійскай прасторы» (не абавязкова аформленай у выглядзе адзінай дзяржавы) з цэнтрам у Маскве або ў Кіеве.
Трэцяга Беларусі не дадзена.
Пераклад з рускай.
1 Даследчык гэтай праблемы Ю.Туронак лічыць, што каталікоў у Беларусі не 2 — 2,2 млн., як сцвярджалася ў многіх публікацыях, а прыкладна 500 — 700 тысячаў (Гл.: Туронак Ю. Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы // Скарыніч. Літаратурна–навуковы гадавік. Вып.1. Мінск, 1991. С.230–237) (Рэд.).
2 Гл.: Подокшин С. Аристотелизм как феномен философской культуры Белоруссии Х — ХVIII вв. // Отечественная философская мысль ХI — ХVII вв. и греческая культура. Киев, 1991. С.300–310.
3 Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск, 1989. С.66.
4 Гл.: Цвікевіч А. Западно–руссизм: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ХIХ і пачатку ХХ в. Менск, 1929.
5 Смоленчук А. Историческое сознание и идеология поляков Белоруссии и Литвы в начале ХХ в. // Славяноведение. 1997. №3. С.100–105.